Новости

“Прамая лінія”. Энергаэфектыўнасць ў побыце

Бадай кожны з нас марыць пра цёплы і ўтульны дом. Яшчэ лепей, калі ён не патрабуе вялікіх выдаткаў на ўтрыманне. Дасягнуць гэтага можна дзякуючы энергазберажэнню. Галоўнае рабіць усё з розумам. Ці насамрэч энергазберагальныя лямпачкі даюць значную эканомію электрычнасці? Класы энергаэфектыўнасці бытавой тэхнікі – рэкламны ход ці рэальная выгада? Як не аплачваць залішняе ацяпленне? На гэтыя і іншыя пытанні 3 чэрвеня з 11.00 да 12.00 падчас "прамой лініі" ў рэдакцыі газеты "Звязда" адкажа намеснік старшыні Дзяржстандарту -- дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Сяргей Аляксандравіч Сямашка.

Задаваць пытанні падчас "прамой лініі" можна будзе па тэлефоне: 8 (017) 287 18 71. Папярэднія пытанні дасылайце на электронны адрас рэдакцыі (іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу) або задавайце па тэлефонах: 8 (017) 292 38 02 ці 8 (017) 287 17 51.

Печать